ЗША асуджае ўчорашні брутальны разгон дэманстрантаў, перадае AFP словы кіраўніка прэсавай службы Дзярждэпу ЗША Шона Маккормака. У прыклад Шон Маккормак прыводзіць жорсткае зьбіцьцё Зьмітра Хведарука, у выніку якога той быў шпіталізаваны. Кіраўнік прэс-службы зьвяртае ўвагу, што зьбіцьцё Зьмітра не было выпадковае, што яго адмыслова адсочвалі. Ён заўважае таксама, што лідэр незарэгістраванага «Маладога фронту» быў адным з удзельнікаў сустрэчы з Джорджам Бушам і Кандалізай Райс. «Гэты інцыдэнт ёсьць адным з эпізодаў у доўгай сэрыі рэпрэсіўных актаў беларускіх уладаў супраць уласных грамадзянаў» — зазначыў Шон Маккормак.

Мы зноў заклікаем беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстаньня сілы супраць свайго народу і забясьпечыць карыстаньне асноўнымі правамі чалавека, улучна з свабодай слова і свабодай сходаў, дадаў кіраўнік прэсавай службы Дзярждэпу ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?