У Светлагорску 19-гадовы баксёр ўбачыў, як у дом да яго дзяўчыне заходзіць іншы малады чалавек. У прыступе рэўнасці ён уварваўся ў кватэру, жорстка збіў дзяўчыну, а потым, пагражаючы нажом, прымусіў маладых людзей стаць на калені.

Ледзь не штохвілінна ён прыстаўляў да горла аднаго з іх нож і пастаянна пагражаў забіць абодвух. Акрамя таго, усю ноч ён працягваў збіваць дзяўчыну, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама. Хлопец ужо мае крымінальную славу ў горадзе.

Таму дзяўчына і яе госць не спадзяваліся застацца ў жывых. Пра гэта яны самі распавялі следчаму.

Пад раніцу баксёр адпусціў знаёмага сваёй каханай, а яе вырашыў забраць з сабой. Хітрасцю ёй удалося вярнуцца ў кватэру. Адтуль яна выклікала міліцыю.

З чэрапна-мазгавой траўмай дзяўчына праляжала ў бальніцы амаль два тыдні. Ёсць верагоднасць, што яна можа на ўсё жыццё застацца інвалідам па зроку.

Прычын для рэўнасці, як аказалася, у яе хлопца не было ніякіх: малады чалавек, які выклікаў падазрэнні, прыйшоў да яе, каб дапамагчы ўстанавіць праграмы на камп'ютар.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле 186 КК РБ «Пагроза забойствам».

Санкцыі па гэтым артыкуле ўключаюць штраф або папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года, або арышт на тэрмін да 6 месяцаў. Аднак не выключаецца, што злачынства, якое здзейсніў хлапец, можа быць перакваліфікавана. Гэта залежыць ад ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў пацярпелай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0