За апошні тыдзень было зафіксавана тры выпадкі вандалізму.

У сацсетках 27 ліпень з'явілася паведамленне, што ў вёсцы Чачэвічы Быхаўскага раёна знік фотарадар. Камера затым была знойдзена спаленай у лесе. У кампаніі «Бяспечныя дарогі Беларусі», прадстаўнікі якой займаюцца ўсталяваннем фотафіксатараў, паведамляюць, што спецыялісты ўжо выехалі да месца сапсаванага абсталявання.

Гэта не адзіны сур'ёзны выпадак вандалізму. На днях аднавілі адзін прыбор па праспекце Шміта, сарваны кімсьці са слупа. Яшчэ адзін фотафіксатар з зафарбаваным аб'ектывам быў заўважаны па праспекце Міру.

У арганізацыі адзначаюць, што ў апошні час камеры псуюць усё часцей і лідзіруюць па колькасці сапсаваных фотафіксатараў — Магілёў і Магілёўская вобласць.

Прадстаўнік «Бяспечных дарог Беларусі» кажа, што вандалаў шукае міліцыя. У дапамогу праваахоўнікам — апошні запіс з прыбора і час прыпынення яго працы. Калі хуліганы будуць знойдзеныя, яны могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай або да крымінальнай адказнасці ў залежнасці ад памеру нанесенай шкоды.

Кошт адной камеры — каля 25 тысяч еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?