В.а. гарадскога галавы Славянска Аляксандр Самсонаў затрыманы ў рамках крымінальнай справы па факце стварэння незаконных узброеных фарміраванняў.

Пра гэта ў аўторак паведаміў начальнік дэпартамента ўнутранай бяспекі МУС Валерый Боднар.

«Ён цяпер затрыманы і дастаўлены ў горад Ізюм (Харкаўская вобл.). Яму інкрымінуюць арт. 260 КК Украіны (стварэнне непрадугледжаных законам ваенізаваных ці ўзброеных фарміраванняў)», — сказаў Боднар.

Ён падкрэсліў, што гэта папярэдняя кваліфікацыя. У ходзе правядзення следчых дзеянняў могуць з'явіцца іншыя кваліфікацыі.

Боднар не выключыў, што дасудовае расследаванне можа быць перададзена ў пракуратуру ці СБУ.

Ён удакладніў, што падставай для пачатку крымінальнай вытворчасці сталі шматлікія скаргі жыхароў Славянска на тое, што Самсонаў супрацоўнічае з сепаратыстамі.

Як паведамлялася, у Славянску байцы спецбатальёна МУС Кіеў-1 вывелі Самсонава з залы, дзе праходзіла нарада па пытанні аднаўлення жыццядзейнасці гарадоў, вызваленых ад членаў НВФ, і звезлі яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?