Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў распавёў, што ў яго таксама часам цячэ з крана іржавая вада. Напярэдадні ў гэтым жа прызнаўся прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

«Ну, калі прэзідэнт кажа, што ў яго перыядычна цячэ, значыць і ў мяне цячэ», — сказаў Мядзведзеў, адказваючы на пытанні расійскіх тэлеканалаў, дадаўшы, што з Пуціным яны «практычна суседзі».

«Вада з крана іржавая можа пацячы ў каго заўгодна — і ў грамадзяніна, які жыве вельмі далёка ад Масквы, і ў прэзідэнта з прэм'ерам.

Проста таму, што ў нас камунікацыі такія», — дадаў расійскі прэм'ер-міністр.

Пуцін падняў пытанне якасці вадаправоднай вады ў чацвер на канферэнцыі Агульнарасійскага народнага фронту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?