Белстат апублікаваў памер сярэдніх заробкаў у кожным з раёнаў Беларусі за верасень 2013.

Упершыню за апошні час Салігорскі раён згубіў званне самага багатага раёна краіны.

Прычына відавочная - праблемы на "Беларуськаліі". У выніку ў верасні сярэдні заробак на Салігоршчыне склаў 6,21 мільёна рублёў (гэта $688). Зарплата істотна зменшылася за месяц. У жніўні ў раёне зараблялі ў сярэднім 8,18 мільёна рублёў ($917). Страты кожнага работніка  дасягнулі $230 за месяц.

Больш чым у Салігорскім раёне, зарабляюць у Мінску ($765 у верасні; $777 у кастрычніку), у Наваполацку ($737 у верасні) і ў Мінскім раёне ($725).

Найменш у краіне па-ранейшаму зарабляюць у Браслаўскім раёне - 3 533 200 рублёў за верасень ($391)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?