У бліжэйшыя суткі, 28 лістапада, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, часам ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі сіноптыкі абяцаюць галалёд, на дарогах — галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-заходні, 6—11 м/с, месцамі — з парывамі да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, удзень чакаецца 0 — плюс 5 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?