24 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Беларускі рубель знізіўся да ўсіх асноўных валют.

Курс даляра пасля доўгага маўчання ўмацаваўся на Br10 да 9 160 рублёў. Курс на 1 студзеня 2013 г. складаў 8 570 рублёў

Еўра вырас на Br30 да 12 620, абнавіўшы гістарычны максімум, а з пачатку месяца рост еўрапейскай валюты склаў 360 рублёў, а курс на 1 студзеня складаў 11 340.

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br1,5 да 289,5.

Найвышэйшы курс расійскага рубля быў два гады таму, 14 лістапада 2011 г., -- 290 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?