Філосафы часта знаходзяцца ў эпіцэнтры грамадскага жыцця. Вальнадумства, самаіронія, крытычнае стаўленне да рэчаіснасці нездарма асацыіруюцца з заняткамі філасофіяй.

Як адзначалі Дзень філосафа студэнты філасофскага аддзялення ў 1981 годзе? Калі гэты дзень адзначаўся? Дзе пілі піва студэнты БДУ без адрознення факультэта і спецыяльнасці?    Хто з тагачасных студэнтаў-філосафаў стаў вядомым і чым?      

За што выключылі з універсітэта двух студэнтаў філасофскага аддзялення пасля адзначэння дня філосафа?

На гэтыя ды іншыя пытанні вы можаце атрымаць адказы, калі прыйдзеце на прэм'ерную экскурсію «Дзень філосафа-81».

Мінск, 26 кастрычніка (субота), 13:30

На экскурсію запрашаюцца ўсе ахвочыя: студэнты, былыя студэнты і проста цікаўныя маладыя і не толькі людзі.

Удзел у экскурсіі бясплатны. Працягласць - паўтары гадзіны.

Экскурсію ладзіць група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР «Кружэлка».

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя праз e-mail: [email protected]

Крайняя дата рэгістрацыі — 24 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0