Брытанскія навукоўцы не знайшлі пацверджання таму, што дыназаўраў можна будзе ўзнавіць, атрымаўшы ДНК ад насякомых, застылых у бурштыне.

Гэтая тэорыя стала папулярнай ў 1993 годзе дзякуючы фільму «Парк Юрскага перыяду».

Даследчыкі з Манчэстарскага ўніверсітэта выкарыстоўвалі перадавыя біялагічныя метады, каб знайсці сляды ДНК у застылай смале (узрост якой не перавышае 10 тыс. гадоў), але нічога не знайшлі.

Яны прыйшлі да высновы, што ДНК не можа выжыць у гэтай субстанцыі.

Гэта наводзіць на думку, што шанцы знайсці ДНК ва ўзорах, якім мільёны гадоў, яшчэ меншыя.

Адзін з даследчыкаў Дэвід Пені заявіў, што сцэнар «Парку Юрскага перыяду» павінен застацца ў вобласці фантастыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?