Былы банкір і кіраўнік Дзяржбуда Уладзімір Коган найбольш блізкі да куплі долі Керымава ва «Уралкаліі».

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў атачэнні прадаўца.

Паводле яго слоў, Коган дамаўляецца аб крэдыце Сбербанка для фінансавання здзелкі.

Раней «КоммерсантЪ» са спасылкай на крыніцу паведамляў, што Сулейман Керымаў хоча атрымаць за 21,75% «Уралкалія» $4,5 млрд (бягучы рынкавы кошт пакета — каля $ 3,6 млрд).

Сярод кандыдатаў на куплю долі Керымава ва «Уралкаліі» называліся бізнэсмэн Аркадзь Ратэнберг, асноўны ўладальнік АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў ў партнёрстве з кіраўніком «Русснефці» Міхаілам Гуцэрыевым, «Нарыльскі нікель» (або «Інтэррос» яго асноўнага ўладальніка Уладзіміра Патаніна, які ў 2010 прэтэндаваў на набыццё «Уралкалія» ў Дзмітрыя Рыбалоўлева, але прайграў барацьбу Керымаву) і адзін з акцыянераў «Уралкалія» Філарэт Гальчаў.

Ратэнберг, Еўтушэнкаў, прадстаўнікі Гуцэрыева і «Нарнікеля» абверглі факт перамоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?