Яго лічаць адным з найбольш таленавітых расійскіх мэнэджэраў. Баўмгенртнеру 41 год, ён са Свярдлоўску.

Скончыў Уральскі тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «электрычныя станцыі», дыпламаваны спецыяліст Кінгстанскай школы бізнэса (Вялікабрытанія).

Казаў, што нягледзячы на перабудову паспеў папрацаваць інжынерам. Потым будаваў кар’еру ў міжнароднай кампаніі АВВ. «Быў цікавы час, 90-ыя, была магчымасць паглядзець як працуе заходні мэнэджмэнт, — пагрузіцца ў новую карпаратыўную культуру. Шмат чаму навучыўся», — казаў Баўмгертнер у адным з інтэрв’ю.

Апошнія дзесяць гадоў Баўмгертнер працаваў на «Уралкалій» (з перапынкам на працу ў «Сільвініце»). Спачатку быў там камерцыйным дырэктарам, пасля — прэзідэнтам і членам рады дырэктараў, ад 2011 — генеральны дырэктар.
Кажа, знайшлі яго для «Уралкалія» хедхантэры (паляўнічыя за мазгамі). «Ва „Уралкалій“ у прынцыпе не бяруць па знаёмству ці блаце. Гэтым усім мы вядомыя на рынку.
У нас вельмі лёгка зрабіць кар’еру. Калі ты накіраваны на вынік, прыкладваеш усе намаганні, калі ў цябе хапае кампетэнцыі і асабістых якасцяў, то дзверы для цябе адкрытыя», — казаў Баўмгертнер.

Быў гендырэктарам «Сільвініта», які пазней зліўся з «Уралкаліям». Калі працаваў у «Сільвініце», то жыў у Салікамску. Падчас працы ва «Уралкаліі» жыве ў Беразняках (горад каля Пярмі).

Жонка часцей заставалася ў Маскве (бо атрымлівала другую адукацыю), але прыязджала на выходныя ў Беразнякі.

«Уласны бізнэс ствараць не хачу. Мне больш падабаюцца сур’ёзныя, маштабныя задачы. Нічога падобнага на „Уралкалій“ я стварыць не змагу».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?