Прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу ўрачыста ўручана памятнае пасведчанне аб нараджэнні, якое пацвярджае факт нараджэння аднаго з самых вядомых палітыкаў сучаснасці 2 жніўня 1923 года на беларускай зямлі ў вёсцы Вішнева.

Памятнае пасведчанне было ўручана Перэсу ў рэзідэнцыі кіраўніка ізраільскай дзяржавы начальнікам упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу Міністэрства замежных спраў Беларусі Ігарам Ляшчэнем, які раней на працягу шасці гадоў узначальваў беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Ізраілі. У цырымоніі ўзяў удзел ганаровы пасол Беларусі ў Ізраілі Анатоль Моткін.

Падчас сустрэчы з Перэсам Ляшчэня падкрэсліў, што прэзідэнта Ізраіля заўсёды рады бачыць на яго малой радзіме.

Выдача памятнага пасведчання стала адным з шэрагу мерапрыемстваў, арганізаваных у Беларусі ў сувязі з 90-годдзем славутага земляка.

29 мая ў Вішневе (Валожынскі раён, Мінская вобласць) у прысутнасці дачкі кіраўніка ізраільскай дзяржавы Цвіі Вальдэн была адкрыта памятная дошка на доме, у якім нарадзіўся і вырас прэзідэнт Ізраіля. У той жа дзень у Вішневе адбылося адкрыццё спецыяльнай фотавыставы «Шымон Перэс: шлях ад Віленскай вуліцы ў Вішневе на Прэзідэнцкую вуліцу ў Іерусаліме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?