Юрась Алейнік

Сайт generation.by паведаміў, што Юрась Алейнік даведаўся пра прапанову вучыцца ў Маскве зь інтэрнэту. «Я быў прыемна зьдзіўлены такой прапановай, усё ж гэта адна з самым прэстыжных ВНУ Расеі» — кажа Юрась. Але ён пакуль ня вызначыўся да канца з выбарам месца вучобы: «Буду змагацца ў судзе да апошняй магчымасьці, а там паглядзім». Па яго словах, маскоўскі варыянт ён абярэ ў выпадку, калі яму прапануюць там давучыцца апошні курс.

Сёньня адбылася судовае паседжаньне паводле позвы Ю. Алейніка да Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. Сп. Алейнік падаў хадайніцтвы аб пераносе паседжаньня з прычыны няяўкі ў суд сьведкаў з абодвух бакоў, а таксама папрасіў запрасіць у якасьці сьведкаў рэктара акадэміі кіраваньня Станіслава Князева, дэкана эканамічнага факультэту Ўладзімера Язэпчыка, ды прарэктара па выхаваўчай працы Тацяну Печанёву. Судзьдзя задаволі першае хадайніцтва і часткова другое. Судовае паседжаньне перанесенае на 5 верасьня, 14.00. На яго мусяць зьявіцца дэкан У. Язэпчык і прарэктар Т. Печанёва. Рэктара судзьдзя параіла не турбаваць, гаворыць Юрась.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?