Павел Каршуновіч прызначаны суддзёй і старшынёй Мінгарсуда, паведамляе БелТА.

Раней ён працаваў старшынём суда Партызанскага раёна Мінска.

Павел Каршуновіч сярод іншых занесены на Дошку гонару Мінюста «за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці па выніках працы 2010 года».

У свой час меў дачыненне да справы экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра. У красавіку 1999 года намеснік старшыні суда Цэнтральнага раёна Мінска Павел Каршуновіч разглядаў скаргу аб змене меры стрымання і пакінуў Чыгіра пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0