Мінск. Новапрызначаны ў Мінск вікарны епіскап Феафілакт (былы таганрогскі) зрабіў сярод грамадзянства і духавенства карыснае ўражанне сваёй прастатой у стасунках з людзьмі. Феафілакт адзін з тых пяці саўсім выкшталтаваных епіскапаў у Расеі, каторыя да духоўнай акадэміі прайшлі поўны курс універсітэцкіх навук.

«НН». № 21. 1913.

Коласа гоняць з ліцэя Коласа. У Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа сумятня. 28 мая намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно прадставіў выкладчыкам новую дырэктарку — Тамару Шчарбачэвіч. Стваральнік і нязменны кіраўнік ліцэя Уладзімір Колас можа пакінуць навучальную ўстанову.

«НН». № 20. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0