піша The Guardian. «Ніякія нашы словы не змогуць змяніць падзей мінулага тыдня. Тым не менш мы як сям’я хочам раздзяліць з астатнімі жах ад жорсткага забойства Лі Рыгбі», — гаворыцца ў звароце сваякоў Майкла Адэбаладжа.

Там адзначаецца, што ў свеце няма месца для жорсткасці ў імя рэлігіі ці палітыкі. «Мы верым, што ўсе дабрамысныя члены грамадства падзяляюць гэты пункт гледжання, дзе б яны ні нарадзіліся і якімі б ні былі іх палітычныя і рэлігійныя погляды», — падкрэслівае сям’я Адэбаладжа.

Сваякі меркаванага забойцы таксама паведамілі, што вераць у верхавенства закона і ў прыцягненне вінаватых да адказнасці.

«Гэта адзіная заява, якую мы хочам зрабіць. Просім, каб па далейшыя каментары да нас не звярталіся», — дадалі блізкія Адэбаладжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?