Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да былога першага намесніка старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Падазраваны, які раней займаў кіруючую пасаду ў выканаўчым камітэце, падазраецца ў тым, што ў 2010 годзе атрымаў ад кіраўніка камерцыйнай фірмы грашовыя сродкі на 69 млн рублёў за станоўчае вырашэнне пытання аб заключэнні кантрактаў на пастаўкі племянной жывёлы.

Устаноўлена, што падазраваны арганізаваў заключэнне шэрагу кантрактаў на пастаўку жывёлы паміж сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі Шклоўскага раёна і адным з недзяржаўных суб'ектаў гаспадарання на буйную суму.

Падазраваны самастойна вызначыў адсотак ад здзелкі, які належыла выплаціць яму ў якасці хабару, што з'яўлялася умовай для заключэння кантрактаў.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя следствам па ч.3 арт.430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры асобай, якая займае адказнае становішча) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Да падазраванаму прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?