А 17-й гадзіне 17 красавіка ў наваполацкае аддзяленне МНС паступіла паведамленне пра хлопчыка, які знаходзіўся на падтопленым дрэве на Дзвіне.

Як высветлілася, хлопчык, 1999 нараджэння, катаўся на крызе і зваліўся ў ваду. Пасля чаго ён ускараскаўся на дрэва.

Самастойна выбрацца з ракі на бераг дзіця не магло.
Супрацоўнікі МНС на чоўнах падплылі да хлопчыка, знялі яго з дрэва, даставілі на бераг і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

З дыягназам агульнае пераахаладжэнне арганізму дзіця дастаўлена ў Наваполацкую ЦРБ №1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?