Раніцай 18 красавіка стала вядома пра прарыў 20 метраў дамбы (агульная даўжыня 4,3 км) на рацэ Прыпяць каля вёскі Мардвін.

У вёсцы зарэгістраваныя 66 чалавек. Па стане на 17 красавіка ў вёсцы знаходзілася на 43 падворках 56 чалавек, у тым ліку дзяўчынка 6 гадоў.

Падтоплена 15 дамоў. Пагроза падтаплення іншых населеных пунктаў адсутнічае. Пацярпелых няма.

Супрацоўнікі МНС ажыццяўляюць эвакуацыю насельніцтва. Людзі будуць размешчаныя ў Петрыкаўскай раённай бальніцы, Петрыкаўскім дзіцячым інтэрнаце, гасцініцах Петрыкава і Ляскавічаў. 10 галоў буйной рагатай жывёлы і 18 свіней вывозяць на больш высокія месцы ў в. Мардвін.

Вядуцца работы па ліквідацыі прарыву дамбы. Супрацоўнікамі РАУС арганізавана ахова падтопленых жылых дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?