Браты Навальныя

Браты Навальныя

Следчы камітэт Расіі пачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да Аляксея Навальнага і яго брата Алега.

Як паведамляецца на сайце СКР, справа заведзена па факце махлярства ў дачыненні да «Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі».

Следства лічыць, што браты Навальныя навязалі кампаніі пасрэдніцкія паслугі, у якіх не было ніякай неабходнасці, і прычынілі кампаніі шкоду памерам не менш як 3,8 млн расійскіх рублёў.

У сераду ў Кіраве пачаўся судовы працэс над Аляксеем Навальным. Следства абвінавачвае яго ў тым, што, з’яўляючыся дарадцам губернатара Кіраўскай вобласці, ён арганізаваў крадзеж маёмасці прадпрыемства «Кіраўлес» на 16 млн расійскіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?