Камісія нацыянальнай абароны Паўночнай Карэі прад’явіла уладам ЗША шэраг умоваў, пасля выканання якіх Пхеньян пагодзіцца на перамовы. У іх лік уваходзяць адмена санкцый ААН супраць КНДР і адмова ад сумесных ваенных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі.

«Па-першае, рэзалюцыі з санкцыямі Рады Бяспекі ААН, сфабрыкаваныя па несправядлівых прычынах, павінны быць адмененыя», — гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага інфармагенцтва краіны ЦТАК.

Раней улады ЗША прапанавалі кіраўніцтву Паўночнай Карэі сесці за стол перамоваў пры ўмове, што КНДР спыніць распрацоўку ядзернай зброі.

Паўночная Карэя ў апошнія тыдні неаднаразова выступала з пагрозай нанесці ядзерны ўдар, і існуюць асцярогі, што Пхеньян рыхтуецца да запуску балістычнай ракеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?