10 красавіка ў Савецкае РУУС Мінска з заявамі пра хуліганскія дзеянні ў дачыненні да сваіх непаўналетніх дачок звярнуліся дзве жыхаркі сталіцы.

Высветлілася, што каля 15-й гадзіны дзве дзесяцігадовыя дзяўчынкі вярталіся дадому са школы. Іх абагнаў незнаёмы, спыніўся і нешта сказаў. Затым спусціў штаны і прадэманстраваў свае палавыя органы. Школьніцы неадкладна паведамілі пра здарэнне бацькам.

Па апісаннях дзяўчынак міліцыянты склалі фотаробат, а ўчора падазраваны быў затрыманы.
Аперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Дзмітрый Качан на прыпынку грамадскага транспарту звярнуў увагу на мужчыну, па прыкметах вельмі падобнага да шуканага. Калі Дзмітрый падышоў да яго і прадставіўся, той прыкметна занерваваўся. Для высвятлення асобы падазраваны быў запрошаны ў аддзел міліцыі.

Ледзь размова пачалася, мужчына распавёў пра інцыдэнт з дзяўчынкамі. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Вядома, што мужчыну 57 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0