Беларусь скасавала інвестыцыйны дагавор з літоўскай інвестгрупай Ukio banko investicine grupe (UBIG) аб будаўніцтве на базе стадыёна «Трактар» у Мінску шматфункцыянальнага комплексу.
Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 151 ад 4 красавіка, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу на месцы цяперашняга стадыёна «Трактар» называлася гарадскімі чыноўнікамі ў ліку асабліва значных інвестпраектаў.

На тэрыторыі плошчай больш як 30 га планавалася ўзвесці сучасны футбольны стадыён, які адпавядае стандартам УЕФА, гандлёва-забаўляльны комплекс, дзве гасцініцы, шэраг офісных будынкаў. Праект ацэньваўся ў 250 млн. еўра.
Першапачаткова яго планавалася рэалізаваць у 2007–2010 гадах, затым тэрміны неаднаразова пераносілі.

Прычыны скасавання Беларуссю інвестыцыйнага дагавора ва ўказе прэзідэнта не названы. У 2012 годзе ў некаторых СМІ прадстаўнікі літоўскай інвестгрупы UBIG скардзіліся на бяздзейнасць і бюракратызм беларускіх чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?