Пастановай Савета міністраў № 228 ад 29 сакавіка 2013 года прадугледжана бязвыплатнае прыняцце ў рэспубліканскую ўласнасць 118 тыс. 935 акцый ААТ «Прамень». Дакумент, які прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 294 «Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю», апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Акцыі раней знаходзіліся ва ўласнасці ЗАТ «Сівельга» (38.700 акцый на 4 млрд. 996 млн. 170 тыс. рублёў), мінскага абутковага ААТ «Прамень» — кіруючай кампаніі холдынга «Абутак-Прамень» (10.479 акцый на 1 млрд. 352 млн. 838 тыс. рублёў), сумеснага ЗАТ «Отыка» (69.756 акцый на 9 млрд. 5 млн. 499 тыс. рублёў).

Рэалізацыя пастановы даручана Дзяржкамітэту па маёмасці і канцэрну «Беллегпрам».

Як раней паведамлялася, падчас пазачарговага сходу акцыянераў 28 снежня 2012 года акцыянерамі мінскага холдынга «Абутак-Прамень» было прынята рашэнне перадаць дзяржаве 5,4% акцый.

Прадпрыемства «Прамень» утворана ў 1924 годзе, акцыянавана — у 1994-м. У склад ААТ уваходзяць абутковыя прадпрыемствы «Сівельга», «Отыка», «Чаўляр» і «Рэйліт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?