Вядомы праваслаўны інтэлектуал протадыякан Андрэй Кураеў высока ацаніў першыя крокі папы Францішка. На скептычныя выказванні, маўляў, паводзіны новага папы гэта проста піяр, ён пярэчыць: «Папа па сваёй пасадзе публічны чалавек. Таму лагічна, што любое ягонае дзеянне прадугледжвае наяўнасць пэўнага піяру. Ён робіць свае справы для таго, каб яны былі заўважаныя. Перш за ўсё, ён хоча даць прыклад уласным біскупам, святарам. Сваімі ўчынкамі ён апраўдвае сваё маральнае права заклікаць іншых людзей да ахвярнасці. З таго, што разумны чалавек здзяйсняе дзеянні з публічным розгаласам, зусім не вынікае крывадушнасць гэтага чалавека.

Тым больш што, так пачаўшы свой пантыфікат, папа ставіць вельмі высокую маральную планку і для сябе. Гэта ношу будзе вельмі складана несці, калі яго дзеянні няшчырыя. Яму прыйдзецца прытрымлівацца заяўленых прынцыпаў увесь астатні час свайго праўлення».

Не ўсе праваслаўныя іерархі рызыкуюць паставіць такую высокую планку сабе.

«Таму я думаю, — піша Кураеў, — што промыслам Божым быў зроблены вельмі ўдалы выбар новага пантыфіка. Значны і для Рускай праваслаўнай царквы. Хоць мы і належым да іншай канфесіі, для нас гэта таксама падарунак Божы. Хай для кагосьці і нязручны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?