Скрын з відэа ў банку

Скрын з відэа ў банку

Здарэнне адбылося раніцай 29 сакавіка ў філіяле банку па вуліцы Прытыцкага.
Як паведамляла прэс-служба сталічнай міліцыі, кліент прыйшоў абмяняць 600 еўра на рублі. Замест 6 млн 600 тысяч рублёў касірка (дарэчы, дасведчаная супрацоўніца банка) адлічыла яму 60 мільёнаў. Мужчына грошы ўзяў і сышоў.

Праз гадзіну выявілі недахоп грошай. Служба аховы банка перадала запіс з камеры відэаназірання міліцыі. Праваахоўнікі прасілі адгукнуцца згаданага мужчыну ці тых, хто яго пазнае.

Увечары ў аўторак мужчына вярнуў грошы ў банк. Ён пажадаў застацца невядомым і папрасіў касірку забраць заяву з міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?