Аўтамабіль «Аўдзі А4» на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў «Таёту Камры» (яна на дазваляльны сігнал святлафора рухалася па вуліцы Прытыцкага ў напрамку Берута), пасля чаго «Аўдзі» раскруціла, адкінула ў тралейбус з пасажырамі, а затым выкінула за межы праезнай часткі. Пасля ДТЗ «Аўдзі» перакулілася на дах.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў — ні кіроўцы машын, ні пасажыры тралейбуса.

«У крыві кіроўцы «Аўдзі» выяўлена 2 праміле алкаголю», — адзначыла кіраўнік прэс-службы ДАІ галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?