Кліентам беларускай інтэрнэт-крамы «Да канапы» («До дивана»), якая прызнала сябе банкрутам, вярнулі грошы, паведаміла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Дырэктар арганізацыі напачатку года прымаў заявы ад кліентаў, якія аплацілі, але не атрымалі тавары. «Па нашых звестках, ім вярнулі грошы», — сказала намеснік міністра.

Інтэрнэт-крама «Да канапы» была зарэгістравана ў гандлёвым рэестры Беларусі 13 ліпеня 2010 г. Папярэджанне аб закрыцці інтэрнэт-крамы было размешчана на сайце 2 студзеня 2013 года. Доступ да сайта зачынены з 4 студзеня, замовіць тавар на ім немагчыма. Мінгандлю звязаўся з кіраўніком ПУП «Данна Інвест», якому належыць «Да канапы». Ён пацвердзіў, што «Данна Інвест» па ўласнай ініцыятыве пачала працэдуру банкруцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?