Ян Павел ІІ памёр 8 гадоў таму, 2 красавіка 2005 г.

Ян Павел ІІ памёр 8 гадоў таму, 2 красавіка 2005 г.

2 красавіка, у 8-ю гадавіну смерці бласлаўлёнага Яна Паўла II, у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца ўрачыстае ўнясенне яго рэліквій і спецыяльная святая Імша. Пачатак — у 17.00.

Па просьбе кс. Уладзіслава Завальнюка, пробашча парафіі, рэлікварый з крывёю перадаў мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар папы Яна Паўла II.

Захавалася толькі невялікая ампула з крывёй Яна Паўла ІІ. У апошнія дні хваробы Святога Айца асабістым доктарам пантыфіка ў яго была ўзята кроў і перададзена ў Цэнтр пералівання крыві рымскай клінікі «Bambino Gesu» для магчымага далейшага пералівання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?