Новы міжнародны памежны пункт пропуску з сутачнай прапускной здольнасцю 2 тыс. легкавых аўтамабіляў, 50 аўтобусаў і 200 грузавікоў будзе адкрыты на польска-беларускай мяжы ў Пясчатцы.

Уладкаванне пераходу часткова фінансуецца ЕС праз прадастаўленне гранту (4,8 мільёна еўра) у рамках Праграмы памежнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна». Пакуль у гэтым месцы толькі грамадзяне Польшчы і Беларусі могуць перасякаць мяжу і толькі на легкавых аўтамабілях. Адначасова праграма фінансуе праект «Будаўніцтва і абсталяванне аўтадарожнага памежнага пераходу „Пясчатка“ — этап трэці», падтрыманы праз грант аб’ёмам 10,9 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?