Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі пракаментавала павышэнне з 1 красавіка тарыфнай стаўкі першага разраду з 240 да 250 тыс. рублёў.

Як значыцца ў каментары, размешчаным на са сайце Мінпрацы, гэта пастанова ўрада прынятая «з мэтай павышэння ўзроўню аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы і кампенсацыі расходаў, выкліканых ростам індэксу спажывецкіх цэн за мінулы перыяд часу».

Паводле слоў спецыялістаў міністэрства, рост тарыфнай стаўкі першага разраду дазволіць «у пэўнай ступені павялічыць заработную плату работнікам бюджэтнай сферы, колькасць якіх складае каля 900 тыс. чалавек», а таксама павялічыць памеры дзяржстыпендый навучэнцам і іншых выплат, што залежаць ад тарыфнай стаўкі першага разраду.
Апрача таго, рост гэтай велічыні, на думку Мінпрацы, дазволіць «забяспечыць узровень заработнай платы работнікаў не ніжэй за ўстаноўлены памер мінімальнай заработнай платы (1 млн. 395 тыс. рублёў)», а таксама «захаваць суадносіны сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы да сярэднямесячнай заработнай платы па рэспубліцы ў цэлым на ранейшым узроўні (люты — 75,3%)».
Мінпрацы са спасылкай на прагноз Мінэканомікі паведаміла, што чаканае змяненне індэкса спажывецкіх цэн (ІСЦ) за першы квартал гэтага года складзе 105,5%, за другі — 103,7%.
«Фактычнае значэнне ІСЦ за студзень і люты 2013 года склала адпаведна 103% і 101,2%. Зыходзячы з прагнозных значэнняў ІСЦ (паквартальных), пяціпрацэнтны парог ІСЦ узрастаючым вынікам з лютага 2013 года, па ацэнцы, будзе перавышаны ў другім квартале (у красавіку) 2013 года, што можа прывесці да індэксацыйных выплат», — заявілі ў міністэрстве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?