Адзін з самых высокіх будынкаў свету — 102-павярховы хмарачос у Нью-Ёрку Эмпайр Стэйт Білдынг у аўторак будзе падсветлены блакітнымі агнямі ў рамках Сусветнага дня распаўсюду інфармацыі аб праблеме аўтызму.

Да мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню распаўсюду інфармацыі аб аўтызме, які адзначаецца 2 красавіка, падключаюцца сотні амерыканскіх арганізацый і кампаній.

У ЗША увесь красавік прысвечаны увазе да гэтай хваробы, ад якой пакутуе кожнае 88-е дзіця ў краіне. Праходзяць дабрачынныя акцыі Autism Awareness Month, а Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя і Нацыянальная асацыяцыя гонак серыйных аўтамабіляў (NASCAR) праводзяць розныя мерапрыемствы для адукавання людзей і аказання дапамогі ў фінансаванні адпаведных фондаў.

У многіх іншых краінах свету гэты дзень таксама адзначаюць шырока: арганізуюцца лекцыі і семінары з удзелам лекараў і экспертаў, медцэнтры праводзяць бясплатныя кансультацыі.

Па дадзеных амерыканскага «Таварыства аўтыстаў», выхаванне, лячэнне і сацыялізацыя дзіцяці з такім дыягназам абыходзіцца ў сярэднім у 3,5–5 мільёнаў даляраў,
а агульная сума штогадовых субсідый, якія патрабуюцца для падтрымкі аўтыстаў, дасягае 90 мільярдаў даляраў.

***

Аўтызм — пастаяннае парушэнне развіцця, якое праяўляецца на працягу першых трох гадоў жыцця і з’яўляецца следствам неўралагічнага расстройства, што адбіваецца на функцыянаванні мозгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?