Крымінальная справа распачатая па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі (ГУУБ) МУС. Інспектару інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя асобай, якая займае адказнае становішча, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы, а таксама наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, спалучаныя з гвалтам, пакутай ці абразай пацярпелага альбо ўжываннем зброі або спецыяльных сродкаў).

Паводле дадзеных ГУУБ МУС, маёр міліцыі 9 студзеня 2013 года, прыблізна ў 21.40, падчас ажыццяўлення нагляду за дарожным рухам перавысіў службовыя паўнамоцтвы і збіў мясцовага жыхара-пенсіянера. Пры гэтым дзеяннямі інспектара ДПС пацярпеламу былі прычынены лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

Цікава, што старэйшы інспектар ДПС збіў не проста пенсіянера, а былога супрацоўніка МУС, свайго калегу, які ўсяго год як выйшаў на пенсію. І не проста калегу, а свайго былога шэфа, які займаў раней пасаду начальніка аддзялення ДАІ Бярэзінскага РАУС. Зразумела, што на такі абуральны выпадак перавышэння службовых паўнамоцтваў дзейным інспектарам ДПС служба ўласнай бяспекі МУС адрэагавала вельмі хутка.

Вядзецца следства, у ходзе якога плануецца высветліць усе абставіны таго, што адбылося, у тым ліку і тое, што ляжала ў аснове дзеянняў старшага інспектара ДПС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?