Фармальна Касцючэнка з’яўляецца толькі наёмным работнікам замежнай кампаніі, хай і топ­-менеджарам. Аднак 23 гады паспяховага кіравання адным з найбуйнейшых недзяржаўных банкаў краіны робяць яго адным з самых уплывовых людзей у банкаўскім сектары.

Аўстрыйская банкаўская група Райфайзэн валодае 88% акцый «Прыёрбанка», яшчэ больш за 6% акцый належаць неназваным фізічным і юрыдычным асобам. Сярод іх можа быць і сам Касцючэнка — гэта сусветная банкаўская практыка. Дарэчы, некалькі гадоў таму часткай актываў банка валодаў Уладзімір Пефціеў.

***

Цытата: «Кіраўніцтва банка разглядае сур’ёзную дэвальвацыю рубля ў 2011 годзе як адзін з магчымых сцэнароў».

За два месяцы да першай дэвальвацыі, 2011. Адна з першых такіх заяваў.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1954 у вёсцы Вішнева на Валожыншчыне, зямляк знакамітых ксяндза Уладзіслава Чарняўскага і Шымона Перэса, прэзідэнта Ізраіля. Скончыў БДУІР (1978). Працаваў тамсама навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара і прарэктарам у 1978—1986 і 1988—1990. Старшыня праўлення «Прыёрбанка» (з 1990).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?