Мікалай Ладуцька кіруе Мінскам ужо чацвёрты год, аднак так і не здолеў заваяваць аўтарытэт у гараджан.

Ладуцька запамінаецца перадусім публічнымі вывалачкамі, якія атрымлівае ад кіраўніка дзяржавы. Прычым яму дастаецца за ўсё — за правальную інвестыцыйную палітыку, за бюракратызм, за карупцыю сярод падначаленых і нават за непрыбраны снег.

Ладуцька спыніў праграму па знішчэнні прыватнага сектару ў Мінску, распачатую ягоным папярэднікам Паўлавым. Уласнікі катэджаў уздыхнулі з палёгкай, чаго не скажаш пра жыхароў цэнтра. Пры Ладуцьку злавеснае слова «ўшчыльненне» стала для іх рэальнасцю.

Магчымасць размяркоўваць дарагую сталічную зямлю робіць мэра адным з самых уплывовых «гаспадарнікаў» краіны.

***

Цытата:«У горадзе практычна не засталося свабодных для ўзвядзення жылля тэрыторый. Не пазбегнуць таму і ўшчыльнення забудовы».

2013.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1959 у Мінску. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1981), Акадэмію кіравання (2007). З пачатку 1980¬х — на камсамольскіх пасадах. Ад 1990¬га — у будаўнічай сферы, дарос да дырэктара Упраўлення камунальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама. У 2006—2007 — старшыня Фрунзенскага райвыканкама, у 2007—2010 — намеснік старшыні, выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама. Ад 2010 — старшыня Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?