П’яны жыхар Кобрынскага раёна пагражаў падарваць рэйсавы аўтобус у Пінску. Інцыдэнт адбыўся каля 19 гадзін 27 лютага.

Аўтобус Брэст — Столін ехаў па праспекце Жалтоўскага, калі адзін з пасажыраў раптам паведаміў, што аўтобус замініраваны і заявіў пра намер падарваць яго. У салоне ў гэты момант знаходзіліся паўтара дзясятка пасажыраў.

Кіроўца тут жа патэлефанаваў у міліцыю. Для праверкі на месца выехалі група Пінскага ГАУС і група размініравання з Баранавічаў.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі парушальніка грамадскага парадку. Ім аказаўся нецвярозы жыхар вёскі Корчыцы Кобрынскага раёна 1961 года нараджэння.

Ён ехаў да сваякоў у Столінскі раён, але цяпер змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Пінскага ГАУС.

Пасажыраў перасадзілі ў іншы дадзены Пінскім аўтапаркам аўтобус, і яны паехалі далей.

Група размініравання абследавала першы аўтобус і ніякага выбуховага прыстасавання ў ім не выявіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?