Спрацаваў пажарны апавяшчальнік, які разбудзіў гаспадыню дома. Яна паклікала на дапамогу суседзяў.

Пра пажар у жылым доме ў вёсцы Жары стала вядома 23 лютага ў 11.18 ад суседзяў, расказаў супрацоўнік інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Вілейскага РАНС Дзмітрый Кляшняк.

Паводле словаў інспектара, агонь знішчыў дах па ўсёй плошчы дома і пашкодзіў сцены веранды. «Да інцыдэнту пенсіянер мяняў газавы балон. Усталяваўшы новы, паднёс запалку, каб праверыць, ці ідзе газ. Ад успышкі загарэўся дах. Дзядуля спрабаваў самастойна тушыць пажар», — растлумачыў Дзмітрый.

Прычынай пажару інспектар называе парушэнне правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання. У цяперашні час па факце праводзіцца праверка. Паводле словаў Дзмітрыя Клешняка, у дачыненні да пенсіянера будзе складзены пратакол па ч.2 арт.23.56 КаАП РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?