ПрадстаўнікіАб гэтым паведаміў дырэктарРымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі не будуць удзельнічаць у выбарах новага пантыфіка пасля маючай адбыцца 28 лютага адстаўкі цяперашняга Папы Бенедыкта XVI.
Паводле яго слоў, Беларусь не можа ўдзельнічаць у канклаве — сходзе кардыналаў, які склікаецца пасля смерці або сыходу ў адстаўку пантыфіка для абрання новага кіраўніка святога прастола, паколькі ў краіне цяпер няма адказнага кардынала.Ксёндз Юрый адзначыў, што адзіным беларускім кардыналам сучаснасці быў першы мітрапаліт
«Верагодна, што біскупская дэлегацыя з Беларусі будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды ўваходжання на пасаду новага Папы», — паведаміў дырэктар партала.
Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі, атрымаўшы звесткі аб сыходзе Бенедыкта XVI з пасады пантыфіка, накіравала 12 лютага ў Ватыкан ліст удзячнасці. Так, старшыня канферэнцыі гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч ад імя гэтай біскупскай рады выказаў глыбокую падзяку папе за прысвячэнне жыцця «Хрыстоваму касцёлу і за пастаянны бацькоўскі клопат пра каталіцкі касцёл у Беларусі».
Беларускія каталіцкія біскупы ад імя духавенства і народа выказалі пантыфіку сваё разуменне і салідарнасць, а таксама пажадалі яму моцнага здароўя.





