Пра тое, што расійскі спявак і прадусар Філіп Кіркораў прапанаваў сваю новую песню The story of love беларускай удзельніцы «Еўрабачання» Алёне Ланской, піша сайт Heat.ru.
Кіркораў даслаў песню на разгляд у беларускі аргкамітэт «Еўрабачання» напярэдадні Новага года.
Прадстаўнік аргкамітэта Дзмітрый Баранаў пацвердзіў, што Філіп даслаў сваю песню, піша Heat.ru.
Бакі дамовіліся абмеркаваць усе дэталі пасля вяртання Кіркорава з Амерыкі.
Аднак днямі Алёна Ланская запісала ў Лондане тры песні для конкурсу: Rhyzm of love, Soleo і Kiss me.
Песні Кіркорава сярод трэкаў, падрыхтаваных спявачкай не аказалася.
Спасылаючыся на «крыніцы ў асяроддзі Алёны Ланской», Heat.ru паведамляе, што спявачку не задаволіла песня, прапанаваная Кіркоравым.
Ланская нібыта палічыла яе занадта «мужчынскай» і неадпаведнай свайму вакалу.Адной з магчымых прычын адмовы ад «паслуг» Кіркорава ў асяроддзі артысткі называюць і немалую цану яго прадзюсарскай дапамогі.
Пазней Д.Баранаў у гутарцы з kp.by сказаў, што ніякай песні Кіркораў не прапаноўваў, а іх гутарка пра «Еўрабачанне» «мела тэарэтычны характар».Па чутках, у свой час удзел расійскага
Пасля няўдалага вопыту з Анжалікай Агурбаш у 2007 годзе спявак зноў дапамагаў Беларусі, напісаўшы песню для спевака Дзмітрыя Калдунаі вывеўшы яго ў фінал конкурсу — на шостае месца. Сам Кіркораў толькі раз выступаў на «Еўрабачанні» ад Расіі. Ва ўжо далёкім 1995 годзе
Філіп заняў на конкурсе толькі17-е месца.
У гэтым годзе «Еўрабачанне» пройдзе ў Швецыі — у Мальмё.Перамогу гэтай краіне ў мінулым годзе ў Баку прынесла шведская спявачка Ларын, чый хіт Euphoria ўжо паўгода трымаецца на вяршыні еўрапейскіх





