У Баранавічах пры мантажы абсталявання кацельні ЦЭЦ загінуў 30-гадовы рабочы. Надзвычайнае здарэнне адбылося 5 лютага.

Як паведаміў следчы Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Цялюк, двое рабочых усталёўвалі металічныя змеевікі ў шахце кацельні ЦЭЦ.

«Падчас мантажу па невядомых пакуль прычынах на аднаго з рабочых — 30-гадовага жыхара Белаазёрска — упалі 16 змеевікоў, кожны вагой каля 200 кг. Мужчына загінуў на месцы здарэння», — растлумачыў следчы.

Другі рабочы паспеў выскачыць з шахты. У абставінах здарэння разбіраюцца следчыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?