Банк развіцця пачаў выдаваць дзяржаўным прадпрыемствы крэдыты па новых умовах.
Першым стала «Салодкая краіна» з Аршаншчыны, якая сёлета атрымае крэдыт на будаўніцтва кандытарскай фабрыкі.Грошы будуць выдадзеныя ў беларускіх рублях у суме, эквівалентнай 15,727 мільёна еўра, пад гарантыю Віцебскага аблвыканкама.
крэдыт будзе прадастаўлены на 15 гадоў з пачаткам пагашэння праз год пасля ўводу фабрыкі ў эксплуатацыю.Пры гэтым працэнтная стаўка па крэдыце ўстаноўлена ў памеры ½ стаўкі рэфінансавання, але не больш за 7,5% гадавых.
Да запуску фабрыкі працэнты па крэдыце будуць цалкам кампенсавацца «Салодкай краіне» за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.
Пасля запуску фабрыкі кампенсацыя будзе складаць не больш за 6% гадавых, рэшту прадпрыемства будзе плаціць само.
Дакументам устаноўлены наступныя ўмовы аказання дзяржпадтрымкі: выкананне ў 2014-2028 гадах паказчыка па рэнтабельнасці продажаў; забеспячэнне з 2015 года гадавога дабаўленага кошту ў разліку не менш за 25 тысяч еўра на аднаго работніка.
У выпадку невыканання умоваў па выніках года, прадпрыемству давядзецца самому аплаціць працэнты за карыстанне крэдытам у дадзеным годзе.





