У Лунінецкім раёне мужчына праваліўся пад лёд разам з запрэжаным у сані канём.

Выпадак здарыўся 27 студзеня каля 13.00 на старым рэчышчы Прыпяці за два кіламетры на поўдзень ад вёскі Запроссе.

Да прыбыцця ратавальнікаў 59-гадовы мужчына, жыхар вёскі Сямігосцічы Столінскага раёна, выбраўся з палонкі самастойна.

Каня пры дапамозе вяровак дасталі з палонкі ратавальнікі і мясцовыя жыхары. Жывёла траўмаў не атрымала.

Мужчына быў перададзены брыгадзе хуткай дапамогі і з папярэднім дыягназам «пераахаладжэнне лёгкай ступені» дастаўлены ў бальніцу ў Мікашэвічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?