Днём 27 студзеня на рацэ Сож у Гомелі адкрытым полымем згарэў дэбаркадэр, плывучы дом.

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, паведамленне пра пажар паступіла ад дзяжурнага па ратавальнай станцыі «Навабеліцкая».

«Адкрытым полымем згарэў драўляны двухпавярховы дэбаркадэр на аснове бетонна-металічнай баржы. Плывучы дом, што належаў індывідуальнаму прадпрымальніку, не эксплуатуецца з 2011 года. Агнём знішчаны метаталічны двухскатны дах і другі паверх драўлянага дэбаркадэра. Папярэдняя прычына пажару — падпал», — сказаў Габрылёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?