Два чалавекі загінулі і адзін атрымаў траўмы ў выніку ДТЗ у Мінску 27 студзеня.

Каля 6 гадзін 33-гадовы мінчанін, кіруючы «Аўдзі А6», каля дома № 1 па вуліцы Панамарэнкі не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. У выніку аварыі кіроўца і 55-гадовая пасажырка памерлі на месцы, другі пасажыр — 31-гадовы мінчук — з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені, ударамі грудной клеткі быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму аказалі медыцынскую дапамогу без шпіталізацыі.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?