Даследчыкі склалі спіс асаблівасцяў мужчын, якія ім самім здаюцца недахопамі, а жанчынам, якраз наадварот, вельмі падабаюцца.

Так, жанчыны схільныя лічыць прывабным пах мужчынскага поту (праўда, толькі свежага, а не застарэлага). Спецыялісты ведаюць, што ў складзе поту ёсць андрастадыянон, які і выклікае сэксуальнае ўзбуджэнне.

72% апытаных жанчын вельмі цэняць мужчынскую сівізну і лічаць яе пікантнай.

Шнары, вядома ж, упрыгожваюць мужчыну. Жанчыны падсвядома лічаць іх прыкметай мужнасці і адвагі. Цікава, што жанчынам няважна, з якой прычыны з’явіліся шнары.

Як ні дзіўна, жанчынам падабаюцца мужчыны ў акулярах, якія ў іх вачах вылучаюцца розумам і інтэлігентнасцю. Ім жанчыны больш давяраюць.

Жанчыны таксама ў душы сваёй прымаюць празмернае захапленне мужчын сваёй працай або хобі, калі гэта не пераходзіць разумныя межы.

А вось п'янства, курэнне і пагатоў наркотыкі жанчынам не падабаюцца ні ў якой форме. Яны баяцца, што гэта ўрэшце дрэнна скончыцца і жыццё губляе спакой.

Некаторыя мужчыны памылкова думаюць таксама, што невялікі пузан жанчынам таксама даспадобы. Але ж не. Жанчыны могуць ставіцца да таго, што мужчына патлусцеў, цярпіма. Могуць лічыць, што ўсё гэта дзякуючы таму, што яны добра гатуюць. Але ўсё адно ім больш спадабалася б, каб мужчына трымаў сябе ў форме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?