Прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурса ў нядзелю быў вымушаны абвясціць надзвычайнае становішча ў трох партовых гарадах краіны — Порт-Саід, Суэц і Ісмаілія.

Там ужо некалькі дзён не сціхаюць беспарадкі з удзелам моладзевых груповак, незадаволеных смяротным прысудам удзельнікам пагрому ў часе футбольнага матча ў Порт-Саідзе ў пачатку 2012 года.

З 21:00 і да 6:00 па мясцовым часе ў гарадах будзе дзейнічаць каменданцкая гадзіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?