З такім пытаннем Радыё Свабода звярнулася да аднаго з найстарэйшых дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, доктара Вітаўта Кіпеля.

Кіпель: «Думаю, Керы будзе для нас, беларусаў, не найгоршым выбарам. Таму што ягоныя ліберальныя, „вызвольныя“ пазіцыі вядомыя, і да наяўнасці ў Беларусі аднаго чалавека на пасадзе цягам 18 гадоў у яго будзе стаўленне непрыхільнае. Прынамсі, ён будзе працягваць тое, што рабіла спадарыня Клінтан. Другі элемент майго прыязнага да яго стаўлення — тое, што Керы сябруе з Макейнам, а Макейн да нас вельмі прыхільны, ён устаўляў тэму Беларусі ў сваю перадвыбарчую праграму, і на некалькіх форумах, дзе мне давялося бачыцца з ім, пра Беларусь казаў. Гэта мне дазваляе думаць больш аптымістычна пра Керы.

Часам кажуць, што другі прэзідэнцкі тэрмін адрозніваецца ад першага тым, што прэзідэнт ужо не залежыць ад выбаршчыкаў у ранейшай ступені і хоча пакінуць пэўную спадчыну ў гісторыі. Ці можна чакаць сюрпрызаў ад Абамы ў сферы міжнароднай палітыкі? Думаю, што ва ўнутранай палітыцы ён будзе імкнуцца зрабіць тое, што раней не ўдалося — медычную страхоўку для ўсіх. У часе першага тэрміну ў сферы міжнароднай палітыкі Абама нічога новага не зрабіў. Ці будзе ў дачыненні да Беларусі нешта новае — думаю, гэта будзе залежаць хутчэй ад Дзяржаўнага дэпартамента. А ад Абамы я шмат не чакаю што да Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?