паведамляе Reuters.

Выступаючы ў Мілане, Берлусконі нечакана адзначыў, што віной Мусаліні было толькі знішчэнне габрэяў навязанае фашысцкай Германіяй, а ў астатнім ён зрабіў «нямала карыснага». Экс-прэм’ер патлумачыў, што тагачасны ўрад стаў саюзнікам Гітлера, баючыся поўнай перамогі Германіі.

«У многіх іншых кірунках ён рабіў добрае», — заявіў Берлусконі.

Гэтыя словы выклікалі рэзкую крытыку амаль ва ўсіх італьянскіх палітыкаў, а лідар партыі «Італія каштоўнасцяў» заявіў, што Берлусконі — гэта карыкатура на Мусаліні.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаецца 27 студзеня — у дзень вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе канцлагера Асвенцым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?