Па выніках адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе яго пераможца Вікторыя Азаранка захавала першае месца ў сусветным рэйтынгу. Спартсменка лідзіруе 30 тыдняў запар (з 9 ліпеня 2012 года). Усяго ў яе — 49 тыдняў на чале рэйтынгу ВТА.

У апублікаваным 28 студзеня новым ранг-лісце з трэцяга на другое месца паднялася Серэна Уільямс, яна адстае ад Азаранкі на 355 ачкоў (9.970 супраць 10.325). Амерыканка пацясніла Марыю Шарапаву з Расіі (9.545).

На чацвёртай пазіцыі засталася полька Агнешка Радванска (7.750), з шостай на пятую перамясцілася фіналістка Australian Open кітаянка На Лі (6.255).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?